Прапагандыст Марат Маркаў прызначаны міністрам інфармацыі Беларусі. Адпаведны загад Лукашэнка падпісаў сёння, 13 чэрвеня.

Маркаў узначальваў тэлеканал АНТ з сакавіка 2017 года. Ён нарадзіўся ў 1969 годзе ў Лунінцы. Скончыў Менскае вышэйшае інжынернае зенітна-ракетнае вучылішча СПА, праслужыў у беларускім войску 13 гадоў, дзе даслужыўся да намесніка камандзіра ўзвода. Па сканчэнні юрыдычнага факультэта БДУ некалькі гадоў працаваў аўдытарам. Пазней уладкаваўся ў Беларускае тэлеграфнае агенцтва. Адтуль перайшоў у Адміністрацыю прэзідэнта. З 2011 года працаваў у структуры Белтэлерадыёкампаніі. Знаходзіцца ў санкцыйным спісе Еўразвязу.
Беларускае Радыё Рацыя