BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прапагандысты паказалі, як выглядае Юрый Зянковіч праз 3,5 гады зняволення

Прапагандысты паказалі, як выглядае палітвязень, грамадзянін ЗША і Беларусі, Юрый Зянковіч праз 3,5 гады зняволення. Кадры прадэманстравалі ў анонсе фільма на дзяржТВ, які выйдзе пад назвай «Забойная змова. Мэта – Лукашэнка».

Нагадаем, Зянковіча судзілі разам з Аляксандрам Фядутам, Рыгорам Кастусёвым, Дзянісам Краўчуком і Вольгай Галубовіч. Зянковіча прызналі вінаватым у змове, здзейсненай з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам, стварэнні экстрэмісцкага фармавання, публічных закліках да захопу ўлады, распальванні варожасці. Тады яму было прызначанае пакаранне ў выглядзе 11 гадоў пазбаўлення волі. Пазней быў яшчэ два суды. Паводле першага, яму дадалі паўтара года калоніі, вынік другога – невядомы.

На кадрах БТ Юрыя Зянковіча цяжка пазнаць, ён моцна схуднелы.

Беларускае Радыё Рацыя