Прапагандысты паказалі палітвязня Андрэя Кузнечыка. Журналіст-фрылансер знаходзіцца за кратамі з лістапада 2021 года. АНТ анансавала першую серыю праекта “Свабода слова”. У ёй і пакажуць запісаную за кратамі гутарку з Кузнечыкам, у якой у яго распытвалі аб працы на Радыё Свабода.

“Наша Ніва”
Андрэю Кузнечыку 46 гадоў. Яго затрымалі 25 лістапада 2021 года. Пасля гэтага журналіста двойчы асудзілі, абвінаваціўшы ў “дробным хуліганстве” (кожны раз на 10 сутак). Пасля ўзнікла крымінальная справа. Андрэй Кузнечык быў асуджаны ў чэрвені 2022-га на 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Суддзя Ігар Шведаў прызнаў Кузнечыка вінаватым па артыкуле “Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім”.