Раман Пратасевіч заявіў, што кантактуе са сваякамі іншых палітвязняў наконт магчымай арганізацыі сустрэчы з імі. У прыватнасці, гаворка пра Мікалая Статкевіча, Віктара і Эдуарда Бабарыка. Пра гэта ён распавёў рэдактару “Люстэрка”. Аўтар рэсурсу спытаў у яго аб магчымасці перапыніць рэжым ізаляцыі ў дачыненні да іншых палітвязняў – у прыватнасці, ці пусцяць родных і адвакатаў да Віктара і Эдуарда Бабарыкі, Мікалая Статкевіча.
“Я гэтым пытаннем, як і абяцаў публічна, займаюся”, – паведаміў ён.
Паводле яго слоў, ён ужо кантактаваў з жонкай Мікалая Статкевіча Марынай Адамовіч і напісаў паведамленне дачкі Віктара Бабарыка Марыі. Аднак адмовіўся агучыць падрабязнасці, сказаўшы, што “тэма далікатная”.
Учора стала вядома пра сустрэчу Марыі Калеснікавай, якая знаходзіцца ў зняволенні, з бацькам. Дазвол на сустрэчу даваў асабіста Лукашэнка.