
Праваабаронца Раман Кісляк здолеў дамагчыся ў грузінскім судзе адмены адмоўнага рашэння Дэпартамента па міграцыі пра наданне яму статуса міжнароднай абароны.
-Тбіліскі гарадскі суд задаволіў маю скаргу, але на жаль, часткова. Адно патрабаванне маё было задаволена. Я прасіў прызнаць гэты акт, гэтае рашэнне пра адмову ў прытулку несапраўдным. У той жа час суд не задаволіў маё патрабаванне пызнаць за мной статус уцекача, абавязаць Дэпартамент міграцыі выдаць мне новы індывідуальна-прававы акт. Суд вярнуў гэтую справу на ровень Дэпартамента міграцыі.
Па словах Рамана Кісляка, ён можа стаць першым беларусам, які атрымае ў Грузіі статус міжнароднай абароны:
-Гэта магчыма, але мажліва іншыя беларусы ў судзе атрымаюць гэты статус раней. Таму гэта складана прадказваць. Дэпартамент міграцыі таксама можа абскардзіць гэтае рашэнне ў апеляцыйным судзе, і гэта зацягнецца яшчэ на год.
Праваабаронцу вядома пра сотню справаў беларусаў, якія падалі на міжнародную абарону ў Грузіі, аднак ні адзін беларус такога статусу за апошнія тры гады не атрымаў у гэтай краіне.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






