Пяты год рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца. Берасцейская вобласць – адна з лідзіруючых вобласцяў па колькасці палітвязняў. Кастрычнік не стаў выключэннем.

Пра гэта мы пагаворым з госцяй Беларускага Радыё Рацыя праваабаронцай «Вясны» Настай:
РР: 9 кастрычніка спіс палітвязняў папоўніўся 6 чалвекамі з Берасцейшчыны. Што вам вядома пра гэтых людзей?
– Сапраўды, беларуская праваабарончая супольнасць прызнала новых палітвязняў, і сярод іх ёсць людзі з Берасцейскай вобласці. Усе шасцёра былі асуджаныя па палітычна ўдаваных крымінальных справах за тое, што прымалі ўдзел у акцыях пратэсту 10 жніўня 2020 году, то бок на тых пратэстах 4-гадовай даўніны. Артыкул, які ім закідваўся, сведчыць пра тое, што гэтыя людзі не рабілі нічога сапраўды крымінальнага. Іх абвінавацілі ў тым, што яны ці самі, ці былі сярод людзей, якія выкрыквалі лозунгі і махалі бел-чырвона-белымі сцягамі. То бок за тое, што людзі вырашылі ўдзельнічаць у мірных пратэстах.
РР: І якое пакаранне ім за гэта?
– Паколькі гэта палітзняволеныя, то ўсе яны былі асуджанныя на пазбаўленне волі на тэрміны ад года да паўтара ў калоніі. Варта адзначыць, што ў прынцыпе ў Берасці актыўна ідуць гэтыя суды. За 10 жніўня 2020 года, за берасцейскія пратэсты амаль усе атрымліваюць ад суду менавіта калонію. Гэта адзінкавыя выпадкі, калі “хімія” ці “хатняя хімія”.
Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:
З госцяй Беларускага Радыё Рацыя праваабаронцай «Вясны» Настай гаварыла наш карэспандэнт Аліна Андрыевіч.
Беларускае Радыё Рацыя