BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Праваабаронцам стала вядома пра 7 вызваленых палітвязняў

Здымак ілюстрацыйны

Праваабаронцы даведаліся імёны некаторых вязняў, якіх адпусцілі на волю ў Беларусі. За апошні дзень мінімум 7 палітзняволеных выйшлі з турмаў.

Праваабаронцы падтрымліваюць інфармацыйную цішыню для бяспекі вязняў, таму пакуль не публікуюць прозвішчы вызваленых.

16 жніўня Лукашэнка падпісаў Указ пра памілаванне 30 палітзняволеных, сярод якіх 14 жанчын і 16 мужчын, а некаторыя з іх маюць сур’ёзныя захворванні.

Вядома, што палітвязняў прымушаюць пісаць прашэнне пра памілаванне, караюць за адмову.

Праўладны палітолаг Юры Васкрасенскі, які раней уваходзіў у каманду Віктара Бабарыкі, называў лічбу ў 900 прашэнняў пра памілаванне.