BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Праваабаронцам вядома пра 6,5 тысяч асуджаных з палітычных прычын

Праваабаронцы апублікавалі агляд сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў 2024 годзе. З яго вынікае, што Праваабарончаму цэнтру «Вясна» на канец мінулага года вядома пра 6 тысяч 550 асуджаных да розных відаў пакарання паводле палітычна матываваных абвінавачанняў, 1 тысяча 380 з іх — гэта жанчыны.

Агулам летась з рознымі відамі рэпрэсій, звязанымі з крымінальным ці адміністрацыйным пераследам (арыштамі, допытамі, ператрусамі) сутыкнуліся не менш за 8 тысяч 895 чалавек. Больш за 10 палітвязняў утрымліваюць у рэжыме інкамунікада. Чацвёра палітвязняў памерлі ў калоніях і СІЗА.

Улады Беларусі па-ранейшаму здзяйсняюць катаванні і ўжываюць забароненае абыходжанне ў дачыненні да іншадумцаў і прадстаўнікоў апазіцыі.