У Гомельскім абласным судзе пачынаецца завочны суд над былым палітвязням, юрыстам і праваабаронцам Леанідам Судаленкам. Новая крымінальная справа ў фармаце спецвытворчасці была пачатая ў лістападзе 2023 года. Леаніда абвінавачваюць па частках 1 і 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Справу прызначаны разглядаць суддзя Анатоль Сотнікаў.
Леанід Судаленка— вядомы праваабаронца і юрыст, з’яўляўся кіраўніком Гомельскага аддзялення Праваабарончага цэнтра «Вясна». Пакінуўшы Беларусь, ён адразу заявіў, што скіруе сваю дзейнасць на хутчэйшае вызваленне беларускіх палітвязняў.
Крыніца: “Вясна”






