BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Праваабаронцу Судаленку завочна прыгаварылі да пяці гадоў калоніі

Праваабаронцу Леаніда Судаленку прыгаварылі да пяці гадоў калоніі строгага рэжыму і штрафу 650 базавых велічынь (26 тысяч рублёў), паведамляе «Гомельская вясна».

Судаленку судзілі завочна ў Гомельскім абласным судзе за нібыта садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці ў рамках спецвытворчасці. Справу разглядаў суддзя Аляксандр Сотнікаў.

Леанід Судаленка кіраваў гомельскім аддзяленнем праваабарончага цэнтру “Вясна”. У лістападзе 2021 года яго прыгаварылі да трох гадоў калоніі, каля года таму ён выйшаў на волю і неўзабаве з’ехаў з краіны.