BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Праваабаронцы: мінімум 183 затрыманых па «справе Гаюна»

Па «справе Гаюна» пад вартай знаходзіліся не менш як 183 чалавекі. Пра гэта паведаміў Праваабарончы цэнтр «Вясна». Падкрэсліваецца, што гаворка ідзе толькі пра пацверджаных фігурантаў — насамрэч колькасць затрыманых можа быць значна большай. У пачатку лютага праваабаронцы паведамлялі мінімум пра 175 чалавек.

Паводле іх інфармацыі, з пачатку года былі затрыманыя новыя фігуранты, а суды па гэтай справе праходзяць амаль штодня. У «спіс экстрэмістаў» МУС уключылі 155 чалавек, асуджаных за «садзейнічанне экстрэмізму». Большасць з іх праходзілі па «справе Гаюна».

Як адзначаюць праваабаронцы, пераважна абвінавачаным прызначаюць так званую «хатнюю хімію», аднак ёсць і выпадкі прысудаў з пазбаўленнем волі.

«Беларускі Гаюн» — маніторынгавы OSINT-праект, які адсочваў ваенную актыўнасць расейскіх і беларускіх войскаў. Група была створаная напярэдадні расейска-ўкраінскай вайны актывістам Антонам Матолькам. У пачатку лютага 2025 года сілавікі атрымалі доступ да чата з ботам праекта, пасля чаго «Беларускі Гаюн» абвясціў пра спыненне сваёй дзейнасці.