BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Праваабаронцы надалі статус «былы палітвязень» 22 беларусам

Праваабарончая супольнасць Беларусі сёння, 13 жніўня, прыняла вялікую заяву, у якой запатрабавала поўную рэабілітацыю адразу 22 чалавек, пазбаўленых волі за ажыццяўленне свабоды выказвання меркаванняў і свабоды сходаў.

Па розных прычынах гэтыя людзі не мелі статуса палітзняволеных падчас свайго зняволення, але, нягледзячы на гэта, праваабаронцы ў заяве надаюць ім статус «былых палітвязняў».

“Нам вядомыя імёны, – заяўляюць праваабаронцы ў сумеснай заяве, – і абставіны спраў наступных людзей, якія ў пакаранне за ажыццяўленне свабоды выказвання меркаванняў і свабоды сходаў былі пазбаўленыя волі: заключаны пад варту, хатні арышт, асуджаныя да працяглага адміністрацыйнага арышту, да пазбаўлення або абмежавання волі, арышту, а да цяперашняга часу вызваленыя без рэабілітацыі і кампенсацыі нанесенай шкоды:

Павел Башынскі, Сяргей Мельянец, Вячаслаў Янушкевіч, Андрэй Багадзяж, Кірыл Канюк, Алег Кіраў, Дзмітрый Кубракоў, Віктар Крываносаў, Аляксандр Шутко, Аляксандр Говін, Дзмітрый Сочыўка, Максім Бубовіч, Крысціна Сталярова, Захар Костка, Дзмітрый Маголін, Максім Крыварот, Вольга Куранчык, Сяргей Лабанок, Андрэй Жалкоўскі, Людміла Ганчарэнка, Дзмітрый Макееў, Якаў Раманенка“.

вясна