Праваабаронцы налічылі 219 палітвязняў у сітуацыі асаблівай рызыкі, якіх трэба тэрмінова вызваліць. У спісе хворыя, інваліды, людзі з ментальнымі разладамі, вязні сталага ўзросту.

«Вясна» назвала некаторых з такіх палітычныў вязняў. Сярод іх актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Войніч, асуджаны на 7 гадоў зняволення. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, Войнічу патрэбная тэрміновая аперацыя перасадкі пячонкі. На 14 гадоў калоніі асуджаны 68-гадовы палітык Мікалай Статкевіч, яго трымаюць у адзіночнай камеры, трэці год ён у рэжыме інкамунікада. Палітвязень Мікіта Залатароў хварэе на эпілепсію.
Сярод палітзняволеных — 39 шматдзетных маці і бацькоў. Вядома прынамсі пра 10 сем’яў, дзе абое бацькоў за кратамі.