BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Праваабаронцы назвалі імёны чатырох архітэктараў, якіх затрымалі ў лютым

Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала палітзняволенымі Рамана Забелу, Іллю Палонскага, Максіма Назарчука і Дар’ю Мандзік. Гэта архітэктары, арыштаваныя па выніках лютаўскага рэйду сілавікоў.

Ім усім інкрымінуецца ч. 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса («Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).

Архітэктары ў СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага ў Менску.

Нагадаем, што 14-16 лютага ў Менску адбыліся масавыя затрыманні і вобшукі ў архітэктарскай суполцы. Частка з затрыманых атрымала суткі, цяпер сталі вядомыя імёны тых, на каго заведзены крымінальныя справы.

Паводле адной з версій, падставай для затрымання адмыслоўцаў стала фотаграфія з маршаў у 2020 годзе. Падчас пратэстаў архітэктары і праектыроўшчыкі ішлі па Менску асобнай калонай.