BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Праваабаронцы назвалі трох самых жорсткіх супрацоўнікаў ГУБАЗіКу

Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі апублікаваў даследаванне, у якім вылучыў трох найбольш жорсткіх супрацоўнікаў ГУБАЗіКу.

Чальцы камітэта падрабязна вывучылі задакументаваныя паказанні 27-мі пацярпелых ад дзеянняў беларускіх сілавікоў пасля жніўня 2020 года. Яны вылучылі імёны і прозвішчы канкрэтных выканаўцаў злачынных загадаў, а таксама тых, хто гэтыя загады аддаваў.

Сярод трох самых жорсткіх сілавікоў называюцца:

– намеснік начальніка трэцяга ўпраўлення ГУБАЗіК палкоўнік Аляксандр Алекса, яго праваабаронцы называюць «ключавой фігурай у сістэме рэпрэсій».

– наступны ў спісе — падпалкоўнік Валерый Высоцкі. Гэта старшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах першага аддзела трэцяга ўпраўлення ГУБАЗіК.

– спіс самых жорсткіх замыкае намеснік начальніка першага аддзела трэцяга ўпраўлення ГУБАЗіК падпалкоўнік Іван Тарасік.