BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Праваабаронцы падвялі вынікі рэгістрацыі кандыдатаў на выбарах-2024

Экспертная місія па назіранні за выбарчай кампаніяй 2024 году ў Беларусі, арганізаваная Беларускім Хельсінскім камітэтам і «Вясной» у межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары», апублікавала аналітычную справаздачу па выніках вылучэння і рэгістрацыі кандыдатаў.

Паводле назіранняў праваабаронцаў, зафіксаваных у справаздачы, падчас сёлетняй выбарчай кампаніі:скарацілася колькасць месцаў для збору подпісаў, «каб нават у зачышчаным палітычным клімаце не было магчымасці збіраць подпісы ў людных і зручных месцах»; вылучэнне і рэгістрацыя кандыдатаў «прайшлі практычна пры поўнай адсутнасці палітычнай кампаніі як такой: не было інфармацыйнай кампаніі ад палітычных партый, у публічнай прасторы выбарнікаў не заклікалі падпісвацца за кандыдатаў»;

Аўтары дакументу выкарыстоўваюць у дачыненні да выбарчай кампаніі 2024 году тэрмін «выбары*» з зорачкай, каб падкрэсліць іх умоўны характар.

Сёлета ўпершыню ў Беларусі пройдуць аб’яднаныя выбары ў Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы. Адзіны дзень галасавання прызначаны на 25 лютага.