BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Праваабаронцы паведамляюць пра другую хвалю амністыі палітвязняў

Праваабаронцам вядома прыкладна пра 12 новых вызваленняў палітвязняў.

Здымак ілюстрацыйны

Сцвярджаецца, што сярод тых, хто выйшаў на волю, ёсць чалавек, якому заставалася «больш за два гады да заканчэння тэрміну».  Некаторым палітвязням, якія ўжо раней пісалі прашэнні аб памілаванні, адміністрацыі папраўчых устаноў прапанавалі напісаць іх «паўторна».

Першая хваля вызвалення палітвязняў адбылася ў пачатку ліпеня. Тады на волю выйшлі 18 чалавек — 4 жанчыны (сярод іх — Дар’я Лосік) і 14 мужчын (сярод іх – Рыгор Кастусёў). 12 жніўня з’явілася інфармацыя, што Юрый Васкрасенскі тэлефануе сваякам палітвязняў, каб тыя паўплывалі на сваіх родных і прымусілі іх напісаць прашэнні аб памілаванні на імя Лукашэнкі.

Беларускае Радыё Рацыя