BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Праваабаронцы паведамляюць пра вызваленне 18 палітвязняў

 Праваабаронцам «Вясны» дакладна вядома ўжо пра 18 палітычных зняволеных, якія выйшлі на свабоду 3 ліпеня. Сярод іх — 4 жанчыны і 14 мужчын, у тым ліку хворы на анкалогію Рыгор Кастусёў.

Праваабаронцы ў мэтах бяспекі пакуль не публікуюць прозвішчы астатніх вызваленых. Частка палітвязняў выйшлі па памілаванні, а не па амністыі. Сярод тых палітвязняў, якія былі датэрмінова вызваленыя за апошнія дні, пра цяжкі стан здароўя вядома толькі ў Кастусёва, паведаміў у сваім тэлеграм-канале сузаснавальнік фонду салідарнасці BySol Андрэй Стрыжак. “Інфармацыя аб тым, што на волю выпускаюць найбольш хворых і старых, не адпавядае рэчаіснасці і з’яўляецца часткай дзяржаўнай прапаганды”, — падкрэсліў Стрыжак.

* * *

Праваабаронцы паведамляюць пра вызваленне ўжо 16 палітвязняў. Сярод іх — 3 жанчыны і 13 мужчын, у тым ліку асуджаны да 10 гадоў калоніі і хворы на анкалогію Рыгор Кастусёў.

Праваабаронцы падтрымліваюць інфармацыйную цішыню для бяспекі вязняў, таму пакуль не публікуюць прозвішчы астатніх вызваленых.

Асобна адзначым, што па інфармацыі «Вясны», частка затрыманых выйшла на волю па амністыі, а частка — па памілаванні.

Крыніца: t.me/viasna96