BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Праваабарончы праект politzek.me прызнаны “экстрэмісцкім фармаваннем”

Міністэрства ўнутраных спраў прызнала “экстрэмісцкім фармаваннем” “групу грамадзян з ліку стваральнікаў, адміністратараў і іншых удзельнікаў інтэрнэт-рэсурсаў пад агульнай назвай politzek.me”, вынікае з абноўленага адпаведнага спісу на сайце ведамства.

У структуры “фармавання” згаданы сайт politzek.me, старонкі праекта ў “Інстаграме”, “Твітэры”, “Фэйсбуку”, тэлеграм-канал, тэлеграм-бот і электронная пошта. У спісе “фармаванняў” politzek.me мае 194 парадкавы нумар.

У лістападзе 2023 года “экстрэмісцкімі матэрыяламі” прызнаны кантэнт праекта на сайце і ў сацсетках — “Фэйсбуку”, “Аднакласніках”, “Укантакце”, “Інстаграме”, “Твітары” і “ЦікТоке”.

Politzek.me – платформа абароны правоў і інтарэсаў беларускіх палітвязняў, якая імкнецца прыцягнуць увагу да іх праблем. Створана ў лістападзе 2020 года штабам экс-прэтэндэнта ў прэзідэнты Беларусі Віктара Бабарыкі.

Каардынатарам ініцыятывы называлі былога тэатральнага прадзюсара Іну Кавалёнак.

Беларускае Радыё Рацыя