BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 10 чалавек

Беларускія праваабаронцы прызналі яшчэ 10 чалавек палітычнымі зняволенымі. У спіс увайшлі Ганна Кміт, Андрэй Селянінов, Еўгеній Мікалаевіч, Дзмітрый Лях, Дзмітрый Чарнухо, Аляксандр Крупнікаў, Дзмітрый Глушчанка, Сяргей Чэкель, Уладзімір Апановіч і Арцём Пуценіч. Усе яны былі асуджаныя паводле артыкула аб групавых дзеяннях, якія нібыта груба парушаюць грамадскі парадак.

Здымак ілюстрацыйны

Праваабарончы цэнтр “Вясна” заяўляе, што абвінавачанні супраць гэтых людзей з’яўляюцца палітычна матываванымі. Па словах праваабаронцаў, яны рэалізоўвалі сваё права на мірныя сходы і свабоду выказвання меркаванняў у сувязі з пратэстамі супраць вынікаў выбараў.

Беларускае Радыё Рацыя