Беларускія праваабарончыя арганізацыі прызналі палітычнымі зняволенымі яшчэ 14 чалавек, вынікае з сумеснай заявы, апублікаванай на сайце праваабарончага цэнтру «Вясна».
Праваабаронцы заклікалі «неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны». Цяпер у Беларусі 1.455 палітвязняў.