15-га лютага праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 7 чалавек. Гэта Ірына Такарчук, Яўген Глушкоў, Таццяна Сцепа, Наталля Ладуцька, Дзіяна Стульба, Аляксей Швяцоў, Аляксандр Варонін.

Усяго на дадзены момант палітвязнямі, паводле ацэнак праваабаронцаў, прызнаныя 1420 чалавек.
Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні па палітычных прычынах, рэальная колькасць палітвязняў у Беларусі нашмат большая. Пра вельмі многіх праваабаронцам проста нічога не вядома.






