Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала палітвязнямі яшчэ восем чалавек, вынікае з сумеснай заявы, апублікаванай у тым ліку цэнтрам “Вясна”.

Гэта Анастасія Гарчакова, Анастасія Сікірская, Павел Аляксееў, Аляксандр Здаравеннаў, Рычард Логвінаў, Валянцін Нікішын, Кацярына Дзяруга, Ян Пацюпа.
На дадзены момант праваабаронцы прызнаюць палітвязнямі 1.191 чалавека.






