BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ сем чалавек

Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала палітвязнямі яшчэ сем чалавек, вынікае з сумеснай заявы на сайце цэнтра “Вясна”.

Адпаведны статус атрымалі Яўген Глушкоў, Таццяна Сцепа, а таксама маці блогера, экс-палітзняволенай Вольгі Такарчук Ірына Такарчук. Усе яны ўзятыя пад варту паводле арт. 3612 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці), 3614 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса.

Палітвязнямі таксама прызнаныя Наталля Ладуцька (узятая пад варту пасля студзеньскага масавага рэйду сілавікоў), Дзіяна Стульба (пазбаўленая волі паводле ч. 2 арт. 3612 КК за ахвяраванні ініцыятывам, прызнаным “экстрэмісцкімі фармаваннямі”, тэрмін невядомы), Аляксандр Варонін (пазбаўленне волі паводле арт. 3614 КК, тэрмін невядомы) і Аляксей Швяцоў (5 гадоў зняволення за ахвяраванні беларускім добраахвотнікам ва Украіне).

Праваабаронцы патрабуюць вызваліць іх і іншых палітвязняў, спыніць рэпрэсіі.

Беларускае Радыё Рацыя