Праваабарончая супольнасць падрыхтавала справаздачу па выніках назірання за вылучэннем і рэгістрацыяй кандыдатаў на выбарах 26 студзеня 2025 года.

Захаванне ў заканадаўстве дазволу збіраць подпісы на тэрыторыях прадпрыемстваў і ўстаноў замацавала механізм адміністрацыйна-каманднага прымусу да падпісання ў падтрымку Лукашэнкі і ў некаторых выпадках Аляксандра Хіжняка і, верагодна, іншых «спарынг-партнёраў», адзначае супольнасць. Таксама, паводле назіранняў праваабаронцаў, захоўваецца рэпрэсіўная атмасфера пагроз, нагнятання страху, ціску і рэпрэсій у сувязі з любой несанкцыянаванай уладамі грамадзянскай актыўнасцю.
Працэс збору подпісаў выключаў роўнасць кандыдатаў і быў накіраваны на забеспячэнне карцінкі падтрымкі толькі аднаго кандыдата, Аляксандра Лукашэнкі, з традыцыйным выкарыстаннем адміністрацыйнага рэсурсу і прымусу выбаршчыкаў да падпісання за яго.






