BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Праваабаронцы: У лютым судзілі ў крымінальным парадку мінімум 129 чалавек

Праваабаронцы «Вясны» цягам лютага фіксавалі працяг тэндэнцыі крымінальнага пераследу і асуджэння грамадзян па палітычных матывах.

За мінулы месяц колькасць грамадзян, супраць якіх маглі быць ужытыя рэпрэсіі ў судовым парадку і што былі асуджаныя ў межах крымінальнага судаводства, па папярэдніх дадзеных, склала 129 чалавек, з якіх 46 складаюць жанчыны, 83 – мужчыны.

У Беларусі дагэтуль працягваецца масавы пераслед за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе: у 73 чалавек (толькі 68 у Менску) са 129 у абвінавачанні быў альбо адзін артыкул 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак), альбо ж ён меўся ў абвінавачанні разам з іншымі артыкуламі.

вясна