BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Праваабаронцы: у папраўчай калоніі “Віцьба” памёр вязень

У віцебскай папраўчай калоніі №3 “Віцьба” памёр вязень, паведамляюць праваабаронцы MayDay.

Фота: “Белсат”

Паведамляецца, што яму было 54 гады. Ён прасядзеў у гэтай калоніі каля дзесяці гадоў, да канца тэрміну зняволення яму заставалася менш за год. Паводле звестак праваабаронцаў, вязня даставілі з калоніі ў віцебскую лякарню ў крытычным стане. Дактары не змаглі выратаваць яму жыццё: у нядзелю яны канстатавалі смерць.