BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Праваабаронцы высветлілі новыя падрабязнасці смерці Вітольда Ашурка

Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі і Праваабарончы цэнтр “Вясна” прадставяць новае грамадскае расследаванне аб сістэматычных катаваннях, прыніжэнні і рабскай працы ў Шклоўскай папраўчай калоніі №17. У ёй у траўні 2021 года загінуў палітвязень Вітольд Ашурак. Пра гэта піша Медыяпорт Беларусь.

Фота з Facebook

На анлайн-прэзентацыі ў аўторак 24 чэрвеня праваабронцы раскажуць пра новыя падрабязнасці гібелі Вітольда Ашурка; ️ фізічны і псіхалагічны гвалт над палітвязнямі; “мецэнацтва” як схема вымагальніцтва грошай у асуджаных; прымусовая праца ў інтарэсах ваенных ведамстваў Расеі і функцыянаванне нефармальнай турэмнай іерархіі з удзелам адміністрацыі.

Анлайн-прэзентацыя адбудзецца на платформе зум а 10 гадзіне па Варшаве і аб 11 гадзіне па Менску і Вільні. Для ўдзелу ў ёй патрабуецца рэгістрацыя.

Пасля прэзентацыі ўдзельнікі змогуць задаць пытанні аўтарам расследавання і атрымаць дадатковую інфармацыю.