Праваабарончаму цэнтру “Вясна” вядома, што ў Беларусі працягваюцца масавыя катаванні і збіванні, утрыманне ў нечалавечых умовах у ІЧУ.
“Мы разумеем, што праз страх і рызыкі пераследу людзі баяцца звяртацца да праваабаронцаў для дакументавання гэтых фактаў. Але мы заклікаем з дапамогай фота і відэа самім фіксаваць сляды катаванняў і збіцця. Акрамя гэтага, звяртайцеся да лекараў, каб зафіксаваць траўмы і захаваць медыцынскія дакументы. Гэта дапаможа ў будучыні прыцягнуць да адказнасці ўсіх датычных да рэпрэсій”, – адзначаюць праваабаронцы.
Можна самастойна задакументаваць выпадак, дзякуючы “Практычнаму дапаможніку для пацярпелых“.
Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у месцах зняволення, парушэннем правоў чалавека — то пра гэта можна паведаміць праз Telegram @ViasnaDOC ці [email protected]
Крыніца: t.me/viasna96