BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Праваабаронцы заклікаюць паведамляць ім навіны пра палітвязняў

Па інфармацыі праваабаронцаў «Вясны», агулам па заканчэнні тэрмінаў з 2020 года з папраўчых установаў выйшлі больш за 1 550 палітвязняў. У траўні на волю выйшлі мінімум 51: дзевяць цалкам адбылі тэрміны, яшчэ 42 палітвязні былі памілаваны.

Фота: t.me/viasna96

Лічба палітвязняў, якія выйшлі на волю па адбыцці тэрміну, можа быць большай праз адсутнасць дакладных звестак пра іх вызваленне. Правабаронцы заклікаюць: «Калі вам вядома, што чалавек, асуджаны па палітычных матывах, знаходзіцца ўжо на волі, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам праз тэлеграм: @Viasnainfo».

Станам на сёння ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1184 чалавекі, рэальная колькасьць нашмат большая.