Ужо напярэдадні Пасхі, у суботу, 11-га красавіка, запрашаем Вас на перадсвяточны канцэрт. Ад 18-й да 21-й гадзіны адпаведная музыка ўвядзе нас у настрой надыходзячай Пасхі.
Гэта акурат замест Падляшскага Канцэрта Пажаданняў, які ў сваю чаргу прапануем Вам, як звычайна на Пасху, у Вялікодную нядзелю, – сёлета 12 красавіка, у той самы як заўсёды час – ад 18-й да 21-й гадзіны.

У нядзелю ад 7-ай да 18-ай гадзіны пачуеце пажаданні ад беларускіх дзеячаў культуры. Таксама ў першы дзень Свята прапануем Вашай увазе рэлігійную праграму «Крыначка». Як звычайна «Крыначка» прагучыць а 7-й раніцы ды 17-й пасля абеду.
Дадатковая рэлігійная праграма «Крыначка», менавіта пра Свята Святаў, прагучыць у нашым эфіры ў Вялікодны панядзелак – гэта 13 красавіка, адразу пасля 8-ай раніцы і 14-ай. Таксама ў той жа панядзелак, але яшчэ раней, а 6-ай і а 7-ай, пра Святы Уваскрасення Гасподняга падрыхтавалі мы для Вас спецыяльныя дзве праграмы. Гадзіны выхаду ў эфір падаем паводле польскага часу. У Беларусі на адну гадзіну пазней.
Рэлігійнае вымярэнне свята Уваскрасення Гасподняга і сямейную атмасферу застолля прапануем Вам дапоўніць адмысловымі праграмамі нашага радыё, з якімі прыемна будзе Вам бавіць святочны час.
Беларускае Радыё Рацыя






