BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Праваслаўныя вернікі адзначаюць Раство Прасвятой Багародзіцы

Сёння праваслаўныя хрысціяне адзначаюць адно з дванаццаці вялікіх царкоўных святаў — Раство Прасвятой Багародзіцы. Свята заўсёды прыпадае на 21 верасня, гэта адно з самых любімых і шанаваных святаў.

Фота: church.by

Святочныя службы ў гэты дзень адрозніваюцца асаблівай урачыстасцю, а храмы багата ўпрыгожаны кветкамі. Трапар на свята тлумачыць, чаму гэтае свята радаснае і светлае: “Нараджэнне Тваё, Багародзіца Дзева, радасць абвясціла ўсяму свету, бо з Цябе ўзышло Сонца праведнасці, Хрыстос Бог наш”.

Па народнай традыцыі, Дзень Раства Прасвятой Багародзіцы лічыцца святам, калі варта прыпыніць працу. Сцвярджаецца, што з гэтага дня пачынаецца восень, а таксама вяртаюцца на родныя землі птушкі. Таксама лічыцца, што ў гэты дзень перастае спяваць зязюля. На гэтае свята існуе шмат народных прыкмет, звязаных з прадказаннем надвор’я, напрыклад, калі на Раство Багародзіцы цёпла, зіма будзе суровай.

Беларускае Радыё Рацыя