Праваслаўныя вернікі сёння адзначаюць Стрэчанне, або Грамніцы. Гэта свята ў рэлігійным тлумачэнні звязана з ўнясеннем Ісуса Хрыста праз 40 дзён пасля яго нараджэння ў Іерусалімскі храм.

У народных уяўленнях, якія бяруць свае пачаткі яшчэ з дахрысціянскіх часоў, свята звязана з богам Грымотнікам або Перуном, бо ў гэты час ужо могуць быць першыя навальніцы з грымотамі. На свята прынята асвячаць грамнічныя свечкі, яны звычайна таўсцейшыя за звычайныя. Гэтыя свечкі выкарыстоўвалі ў розных сітуацыях: падчас пахавання, запальвалі падчас навальніц, бралі з сабою на ворыва або першае жніво і так далей.
Беларускае Радыё Рацыя