Праваслаўныя вернікі адзначаюць адно з найвялікшых святаў – Пакроў Прасвятой Багародзіцы. Сёння,14 кастрычніка, згадваюцца падзеі Х стагоддзя ў Канстанцінопалі, які падчас вайны Візантыі з сарацынамі быў пад аблогай ворага. Ад смерці гараджан выратавала з’яўленне Божай Маці.

Свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы звязана з мноствам народных звычаяў і прымавак. Так лічыцца, што сёння восень сустракаецца з зімой.
Менавіта з гэтага дня чакаюць першы снег, які накрывае зямлю. Людзі заўважылі асаблівасці, звязаныя з гэтым днём, стварыўшы прыкметы, якія да гэтага часу пацвярджаюцца: калі ляцяць жураўлі, то зіма будзе ранняй і халоднай; калі дуб і бяроза скінуць усё лісце, то год будзе лёгкі, а калі не ўсё – да суровай зімы; калі дзяцей абліць вадой праз сіта, яны менш будуць хварэць. Раней лічылася, што дзяўчыны, якіх яшчэ не сасваталі, на Пакроў з зайздрасцю пазіралі на больш паспяховых сябровак і загадвалі пра будучага жаніха.
Як і на іншыя рэлігійныя святы, забароненая хатняя руцінная праца. Нельга займацца прыбіраннем і мыццём. Лепш у гэты дзень не шыць і не гатаваць. Забаронена рабіць рамонтныя і будаўнічыя работы. Асаблівым табу можна лічыць забарону даваць грошы ў доўг.
Беларускае Радыё Рацыя