Сёння, 7 красавіка, праваслаўныя вернікі святкуюць Дабравешчанне Прасвятой Багародзіцыцы — адно з дванаццаці галоўных царкоўных святаў. Паводле хрысціянскай традыцыі, у гэты дзень архангел Гаўрыіл прынёс Дзеве Марыі вестку пра нараджэнне Ісуса Хрыста.

У Беларусі свята мае і глыбокія народныя карані. Дабравешчанне ў народзе лічылі сімвалам прыходу вясны і перамогі цяпла над зімой. Сярод асноўных традыцый — абавязковае наведванне службы ў царкве, адмова ад цяжкай працы, выпусканне птушак на волю як знак свабоды і надзеі, а таксама ачышчэнне двара агнём. Людзі асвячалі насенне перад пасевам і ўважліва назіралі за надвор’ем: яно, паводле павер’яў, прадказвае будучы ўраджай. У народзе казалі: «На Благавешчанне вясна зіму перамагае».
Беларускае Радыё Рацыя






