BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Праз аўкцыён – да вырашэння праблем незалежнага СМІ

Галоўны рэдактар незалежнага выдання Hrodna.life Аляксей Шота распачаў дабрачынны аўкцыён, каб сабраць сродкі на падтрымку працы рэдакцыі.

На аўкцыён выстаўлена статуэтка ручной работы,  зробленая адным з гарадзенскіх кавалёў. Пра гісторыю гэтай статуэткі распавядае Аляксей Шота:

-У самым пачатку 2021 года мы задумалі, калі былі яшчэ ў Гародні і ўсё легальна дзейнічала, зрабіць прэмію для грамадзянскай супольнасці Гародні. І ўзнагародзіць тых, хто ў 2020 годзе сябе праявіў – тады ж было змаганне з кавідам, каб адзначыць людзей, якія вельмі шмат зрабілі для Гародні. Мы заказалі некалькі такіх статуэтак для пераможцаў у розных катэгорыях.

Па словах журналіста, за статуэтку на аўкцыёне адбываецца зараз «актыўнае змаганне»:

-Засталася толькі адна такая статуэтка. Яна разам з намі паехала ў выгнанне. І мы падумалі, што пара з ёй развітацца, каб яна для нас нейкую карысць зрабіла. Мы яе выставілі на аўкцыён. Зараз у нас чатыры актыўныя ўдзельнікі. І ад 100 злотых яны дабілі цану да 900.

Паўдзельнічаць ва аўкцыёне і дапамагчы незалежнаму беларускамоўнаму СМІ можна на адмысловай старонцы: https://zrzutka.pl/h9v53m/award/fsjyf8/metalowa-figurka-aniola-recznej-roboty-przywieziona-z-grodna.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя