BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Праз платформу BYSOL сёлета сабрана больш за 600 тысяч еўра

За мінулы год праз платформу BYSOL было адкрыта 251 персанальны збор для пацярпелых ад рэпрэсій у Беларусі.

Як паведамляе фонд, агульная сума сабраных сродкаў склала амаль 620 000 еўра, і ўсе грошы былі перададзеныя адрасатам без утрымання камісій ці працэнтаў. BYSOL таксама адзначыў падтрымку беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне. 

У 2024 годзе на сайце з’явіліся 21 збор на агульную суму 58 827 еўра — на лячэнне, рэабілітацыю і тэхнічнае забеспячэнне. У партнёрстве з іншымі арганізацыямі фонд дадаткова закупіў неабходнае на 24 тысячы еўра. Акрамя таго, BYSOL правёў два конкурсы міні-грантаў, дзякуючы якім падтрымку атрымалі 26 ініцыятыў і праектаў на агульную суму 112 тысяч еўра.

Беларускае Радыё Рацыя