Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» правёў анлайн-прэзентацыю вынікаў сацыялагічнага даследавання «Ха-ха, мы яшчэ тут», прысвечанага інтарэсам, праблемам і магчымасцям моладзі, якая застаецца ўнутры краіны.

Кажа сакратар БНМС «РАДА» Зміцер Герыловіч:
– Найбольшая праблемы, з якімі сутыкаецца моладзь, – гэта недахоп грошай і працаўладкаванне. 40% паказалі, што працуюць ці падпрацоўваюць. Бачылі прыкладна такую ж лічбу і раней. Валанцёрскай дзейнасцю ў вольны час займаюцца 3% людзей. Палітыка і грамадскія пытанні цікавяць 16% людзей. Моцны вось гэты фактар у культурніцкай і акадэмічнай сферы ўжо заўважны. Шмат крытыкі было на існуючую акадэмічную сістэму ў Беларусі.
Па словах Герыловіча, істотна павялічылася доля тых, хто не плануе пераезд — з 30% у 2022 годзе да 62% цяпер. Сярод прычын пераезду больш адзначаецца цікавасць да іншых краін, у той час як згадкі пра адсутнасць перспектыў у Беларусі і адчуванне небяспекі знізіліся. Сярод перашкод для пераезду павялічылася колькасць адказаў пра недахоп рашучасці або энергіі (з 21% да 33%) і недастатковыя веды пра іншыя краіны і іх культуру (з 14% да 23%).
Цалкам матэрыял:










Беларускае Радыё Рацыя






