BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прыхільнікаў беларускае незалежнасці стала больш

Новае даследаванне Chatham House прадэманстравала, што за 15 гадоў прыхільнікаў незалежнасці Беларусі стала больш. Беларусам было прапанавана выказаць сваё стаўленне да сцвярджэнняў, якія тычацца знешнепалітычных арыенціраў краіны.

77% пагадзіліся з тым, што Беларусь павінна быць незалежнай. Яшчэ 18% не маюць уцямнага адказу. І толькі 5% не згодныя з тэзісам пра незалежнасць дзяржавы. За нейтралітэт, а таксама за сяброўства як з Расеяй, так і з Украінай выказаліся па 58%. Сяброўства Беларусі ў ЕЗ падтрымаў кожны чацвёрты. Прычым, такая ж колькасць прыхільнікаў агульнай з Расеяй саюзнай дзяржавы. У даследаванні адзначаецца, што атрыманыя вынікі не вельмі адрозніваюцца ад вынікаў апытання, праведзенага ў 2009 годзе.