
У пачатку сакавіка 2024 года прыход Жыровіцкай іконы Божай Маці Беларускай аўтакефальнай царквы ў Кліўлендзе ўвайшоў у структуру Украінскай Праваслаўнай Царквы ў ЗША Канстанцінопальскага патрыярхата, паведамляе сайт uocofusa.
Кіраўнік структуры Фанара ў ЗША арцыбіскуп Данііл (Зялінскі) прадставіў абшчыне новага настаяцеля Рамана Яцківа і перадаў храму антымінс, асвечаны ў гонар пяці пакутнікаў Канстанцінопальскіх.
«Рашэнне аб’яднацца з Украінскай Праваслаўнай Царквой ЗША адлюстроўвае імкненне сабора выкарыстоўваць сваю спадчыну, адначасна спрыяючы большай супрацы і салідарнасці ў шырэйшай праваслаўнай супольнасці. Гэта сведчанне немінальнай сілы веры і калектыўнага жадання разам ісці да агульнага бачання духоўнага росту і абнаўлення», – сказана ў тэксце паведамлення.
Беларуская аўтакефальная царква – некананічнае рэлігійнае ўтварэнне, якое зарадзілася на амерыканскім кантыненце ў другой палове ХХ стагоддзя. Рэзідэнцыя БАПЦ знаходзіцца ў Нью-Йорку. Кіруе ёю арцыбіскуп Святаслаў Логін. Яна ўключае ў сябе 3 парафіі ў Аўстраліі, адну ў Вялікабрытаніі, адну ў ЗША, адна парафія была і ў Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя