BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прыехала з Польшчы на пахаванне блізкага — затрымалі за данаты

Берасцейка Наталля ў 2020 годзе актыўна падтрымлівала грамадзянскую супольнасць і зрабіла данат у фонд салідарнасці Bysol. Пазней дзяўчына з’ехала з мужам у Польшчу на вучобу і забыла пра гэты перавод. Сёлета летам дзяўчына вярталася на радзіму на пахаванне блізкага сваяка і была затрыманая на мяжы.

Наталля распавяла, як ёй назвалі суму «добраахвотнага ахвяравання» ў 250 разоў большую за данат, як яна гандлявалася з сілавікамі, як у ІЧУ клапы пакусалі яе і сукамерніц да алергічнай рэакцыі, а пракладкі і туалетную паперу трэба было выпрошваць у наглядчыкаў.

«Пачала казаць ім, што такіх грошай не маю. А яны мне толькі адказвалі: “У колькі вы ацэньваеце сваю свабоду? Вось, сядзіце думайце”. Я ім прапаноўвала заплаціць 1000 даляраў. Яны, канешне ж, не пагадзіліся. У выніку сказалі, што заўтра мае родныя ці знаёмыя мусяць прынесці на адрас ГУБАЗіК тую агромністую суму».

вясна