BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прымусова вывезенага ў Літву Вячаслава Лазарава выклікалі ў міліцыю

Позва прыйшла на хатні адрас віцебскага відэааператара. Паведамляецца, што 28 кастрычніка да 10.00 ён мусіў прыйсці ў крымінальна-выканаўчую інспекцыю РАУС Кастрычніцкага раёна Віцебска, каб стаць на ўлік.

«У выпадку няяўкі без уважлівай прычыны Вас прывядуць прымусова», — пазначана ў дакуменце, піша @bajmedia.

У інспекцыю Вячаслаў Лазараў не змог бы трапіць нават пры жаданні — сёлета 11 верасня яго прымусова вывезлі ў суседнюю Літву ў ліку 52 іншых вязняў, вызваленых у межах перамоў урада ЗША з рэжымам Лукашэнкі.

вясна