Дэпартацыя, выдварэнне ці перамяшчэнне? У дачыненні да групы палітвязняў, якіх пасля вызвалення вывезлі ў Літву, у незалежных СМІ выкарыстоўваецца тэрмін “дэпартацыя”.

Праваабаронца Леанід Судаленка не лічыць слушным такі падыход:
– Дэпартацыя з юрыдычнага пункту гледжання мае на ўвазе высылку замежнага грамадзяніна. Беларуса з Беларусі дэпартаваць нельга. Беларуса можна прымусова перамясціць, напрыклад. Давайце назавём гэта прымусовае перамяшчэнне. Гэта будзе больш дакладная юрыдычная фармулёўка, чым дэпартацыя.
Падчас мінулага вызвалення, якое адбылося ў пачатку верасня бягучага года, на мяжу з Літвой былі прымусова дастаўленыя 52 беларускія палітвязні. Некаторыя з іх былі пазбаўленыя дакументаў, неабходных для ўладкавання ў новай краіне. Беларускі палітык Мікалай Статкевіч адмовіўся ад выдварэння з краіны, у выніку чаго апынуўся зноў за кратамі.
Беларускае Радыё Рацыя






