Вярхоўны суд пакінуў без зменаў прысуд журналісту Ігару Карнею, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў. Апеляцыйная скарга разглядалася 7 чэрвеня.

Ігара Карнея затрымалі 17 ліпеня 2023 года. У сакавіку ён быў асуджаны на 3 гады зняволення са штрафам у 20 тысяч рублёў. Журналіста абвінавачвалі ва ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні. Падчас суда з дзяржСМІ стала вядома, што Ігара Карнея пераследавалі за супрацоўніцтва з БАЖ. Ён знаходзіцца ў магілёўскай турме №4.
Беларускае Радыё Рацыя






