BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прысуд Паліне Шарэндзе-Панасюк пакінулі без зменаў

15 снежня ў Гомельскім абласным судзе адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі палітзняволенай  Паліны Шарэнды-Панасюк. Калегія пад старшынствам суддзі Дзмітрыя Казлова пакінула прысуд у сіле.

Кажа муж Паліны Андрэй Шарэнда:

-Гэта азначае толькі адно, што год зняволення ў Паліны застаўся. І ўжо бліжэйшымі днямі Паліна будзе этапавана ў сумнавядомую Рэчыцкую калонію №24, так званае Зарэчча.

Нагадаем, што Паліна Шарэнда-Панасюк была затрымана 3 студзеня 2021 года. Першапачатковае пакаранне: два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму нібы за абразу міліцыянта і абразу Лукашэнкі. Двойчы гэты тэрмін быў падоўжаны па году нібыта за злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі.

На фота: суддзя Дзмітрый Казлоў

Беларускае Радыё Рацыя