BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прысуд за данаты і чатыры тэкставыя паведамленні

Менскі гарадcкі суд вынес прысуд палітзняволенаму Андрэю Савінскаму. Яго абвінавацілі ў нібыта распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы і фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці.

Справу разглядала суддзя Вера Галаўкова, паведамляе ПЦ «Вясна». Судовы працэс адбыўся мінулай восенню, але прысуд стаў вядомы толькі цяпер.

Паводле матэрыялаў абвінавачання, Савінскі за 1,5 гады перавёў на рахункі фондаў, прызнаных уладамі «экстрэмісцкімі», суму, эквівалентную 50 далярам. А ў адным з тэлеграм-чатаў размясціў 4 тэкставыя паведамленні, нібыта «скіраваныя на распальванне сацыяльнай варожасці ў грамадcтве».

Суд прызначыў Савінскаму 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штраф у памеры 7 400 рублёў.

Па стане на 27 студзеня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1418 чалавек, рэальная колькасць нашмат большая.