BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прысуджаную Андрэю Пачобуту прэмію Сахарава ўручаць дачцэ журналіста

Прэмію «За свабоду думкі» імя Андрэя Сахарава забярэ Яна Пачобут. Яе будзе суправаджаць кіраўніца Падляскага аддзела арганізацыі «Польская супольнасць» Ганна Кетліньска, піша @pozirkonline.

Андрэй Пачобут

Другая ўзнагароджаная Мзія Амаглабелі таксама не зможа ўзяць удзелу ў цырымоніі ўзнагароджання. Яе будуць прадстаўляць журналіст Gazeti Batumelebi Ірма Дзімітрадзэ і намесніца дырэктара Фонду грамадзянскай супольнасці Грузіі Хатуна Джынджыхадзэ.

Пра тое, што журналіст і актывіст Саюза палякаў Беларусі Андрэй Пачобут і асуджаная ў Грузіі журналістка Мзія Амаглабелі сталі лаўрэатамі прэміі, паведаміла 22 кастрычніка на пленарнай сесіі Еўрапарламента яго спікер Раберта Метсола.

вясна