800 замежнікаў з 21 дзяржавы папрасілі з пачатку года прытулку ў Беларусі. Самай шматлікай групай па-ранейшаму застаюцца выхадцы з Украіны, паведаміў Дэпартамент па грамадзянстве і міграцыі МУС.

Дзевяць гадоў таму лічба просьбітаў прытулку ў Беларусі складала да 200 чалавек за год, удакладнілі ў МУС.
Нагадаем, у снежні мінулага года МУС усталявала памер квот на рэгістрацыю хадайніцтваў аб прадастаўленні статусу ўцекача, дадатковай абароны або прытулку ў памеры 1500 чалавек на 2024 год. Гэта на 1000 квотаў менш, чым было ў 2023 годзе.
Беларускае Радыё Рацыя






