Эдуарда ў ліпені мінулага года асудзілі да 8 гадоў зняволення. Пры гэтым у тэрмін не залічылі час утрымання ў СІЗА КДБ па пачатковым абвінавачванні — паўтара года. Яго прызналі вінаватым паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Тэрмін палітвязень адбывае ў бабруйскай калоніі № 2. Там на яго ўвесь час ціснула адміністрацыя калоніі, а з 1 красавіка яго змясцілі ў ПКТ.

Фота: babariko.vision
Ужо 12 ліпеня ў Бабруйску Эдуарда зноў асудзілі. Гэтым разам яго прызналі вінаватым у злосным непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі. Суддзя Павел Карцінін дадаў палітвязню яшчэ 2 гады зняволення.
Магілёўскі абласны суд 18 верасня разгледзіць апеляцыйную скаргу Эдуарда. Рашэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Сяргея Каралёва.






