У судзе Ленінскага раёна Магілёва 17 ліпеня Цімуру вынеслі прысуд па крымінальнай справе за “злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі” (арт. 411 КК).

Суддзя Наталля Панасенка прызначыла Цімуру яшчэ адзін год пазбаўлення волі ў дадатак да чатырох з паловай гадоў калоніі, піша “Берасцейская Вясна”.
Нагадаем, Цімура затрымалі 30 верасня 2020 года ў Берасці. Яго абвінавацілі ва “ўдзеле ў масавых беспарадках” паводле ч. 2 арт. 293 КК. Тэрмін палітвязень спачатку адбываў у наваполацкай калоніі № 1. Пазней яму ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым у магілёўскую турму № 4.
Магілёўскі абласны суд 17 верасня разгледзіць апеляцыйную скаргу Цімура. Рашэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Сяргея Каралёва.
Крыніца “Вясна”